Як карыстацца Psiphon

Psiphon для Android

Варта найперш упэўніцца, што ваша копія Psiphon для Android арыгінальная.

Націсніце на спасылку Psiphon APK з вашага паштовага кліента Android або вэб-браўзера, каб пачаць усталяванне. (Калі атрымаеце паведамленне пра памылку, магчыма, спатрэбіцца ўключыць загрузку.)

Калі Вы запускаеце прыкладанне Psiphon, яно аўтаматычна пачне злучэнне з сеткай Psiphon.

Screenshot of Psiphon for Android showing the status panel
  • Psiphon запушчаны ў рэжыме VPN, або усёй прылады. Усе праграмы тунэлююцца праз Psiphon.
  • Абраная ўкладка статусу
  • Для Psiphon у рэжыме тунэлявання усёй прылады трэба мець Android 4.0+ або руціраванную прыладу.

    Гэтая опцыя будзе недаступнай для прылад без каранёвага доступу і са старэйшай версіяй Android.
  • Шэры: ідзе злучэнне
    Чырвоны: няма злучэння
    Сіні: падлучана
  • Паказвае, якую версію Psiphon вы ужываеце

Screenshot showing the Psiphon for Android logs panel
  • Журнал актыўнасці Psiphon

Screenshot showing the Psiphon for Android statistics panel
  • Працягласць злучэння
  • Даныя, дасланыя праз Psiphon
  • Даныя, атрыманыя праз Psiphon
  • Дасланыя даныя, сціснутыя праз Psiphon
  • Атрыманыя даныя, сціснутыя праз Psiphon

Як толькі праграма падключаецца да сеткі, яна запускае ўбудаваны браўзер Psiphon. Psiphon для Android аўтаматычна не тунэлюе трафік для браўзера Android па змаўчанні або іншых праграм. Толькі браўзер Psiphon тунэлюецца па змаўчанні праз сетку Psiphon.

Screenshot showing the Psiphon for Android web browser
  • Psiphon запушчаны
  • Пераключыцца паміж адкрытымі ўкладкамі
  • Закрыць бягучую ўкладку
  • Дадаць у закладкі бягучую старонку
  • Адкрыць новую ўкладку

Psiphon для Windows

Варта найперш упэўніцца, што ваша копія Psiphon для Android арыгінальная.

Загрузіце і запусціце кліенцкую праграму. Пасля запуску ўбачыце акно папярэджання бяспекі з інфармацыяй, што праграма з'яўляецца афіцыйным прадуктам Psiphon Inc.

Screenshot showing the Windows security warning for the Psiphon executable

Psiphon аўтаматычна пачынае падлучэнне пры запуску. Калі ён падлучаны, адлюстроўваецца спецыяльны значок. Можна выбраць адзін з наступных рэжымаў тунэлявання: VPN (L2TP праз IPsec), SSH або SSH + (SSH плюс заблытванне - адвольны пласт у дадатак да SSH, каб пазбегнуць пратаколу ідэнтыфікацыйных адбіткаў).

Screenshot showing Psiphon starting up on Windows

Падключэнне да сервера Psiphon усталяванае, калі высвечваецца зялёны значок. У рэжыме VPN, увесь трафік аўтаматычна тунэлюецца праз Psiphon.

У SSH і SSH+ рэжымах Psiphon аўтаматычна задае налады проксі-сервера сістэмы для Windows такім чынам, што сеткавы трафік для праграм, якія выконваюць гэтыя налады, будзе тунэлявацца праз Psiphon. Гэтыя налады выконваюцца па змаўчанні усімі асноўнымі вэб-браўзерамі.

Больш за тое, у рэжымах SSH і SSH+ Psiphon прапануе опцыю падзеленага тунэлявання, калі міжнародны трафік тунэлюецца праз проксі-сервер, а мясцовы - не. Адзначце опцыю "Не прапускаць праз проксі-сервер мясцовыя вэб-старонкі", каб уключыць падзеленае тунэляванне. Калі гэтая опцыя ўключаная, дамены, не прапушчаныя праз проксі-сервер, адлюстроўваюцца ў вобласці паведамленняў.

Screenshot showing Psiphon connected on Windows

Пры закрыцці праграмы Psiphon аўтаматычна спыняе злучэнне. Вы таксама можаце націснуць на значок, каб пачаць/спыніць злучэнне.