Пра нас

Хто мы

Psiphon Inc. - кампанія з Таронта, якая стварыла шмат-платфорную праграму з адкрытым зыходным кодам, што дапамагае больш чым 3 мільёнам людзей штотыдзень атрымліваць доступ да змесціва ў інтэрнэце. Мы - каманда, скіраваная на прадастаўленне найлепшага праграмнага забеспячэння, на рэгулярны ўвод новых прадуктаў і на развіццё ў адпаведнасці з патрэбамі нашай аўдыторыі ва ўсім свеце, якая пастаянна пашыраецца.

Кіраўніцтва

Майкл Халл (Michael Hull) - прэзідэнт Psiphon Inc. З Psiphon - ад самага пачатку, калі гэта быў праект Лабараторыі грамадзянства (Citizen Lab), Універсітэт Таронта. Ад тых часоў ён кіраваў намаганнямі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння і спрыяў інавацыйнаму развіццю, якое трымае Psiphon на пазіцыях лідарства ў сваёй справе.

Распрацоўка праграмнага забеспячэння

Мы ў Psiphon хочам, каб нашы карыстальнікі добра сябе адчувалі. Гэта азначае, што наша праграмнае забеспячэнне павінна быць простым ў выкарыстанні, наша сетка павінна быць хуткай, і першае, і другое павінны быць непарушна стабільным. Гэтага цяжка дасягнуць любым распрацоўшчыкам, а асабліва, калі ваша праграма павінна працаваць у антаганістычным асяроддзі, якое пастаянна змяняецца, на шматлікіх мовах і платформах.

Мы таксама ведаем, што не менш важна ўпарта працаваць для нашых карыстальнікаў за кулісамі. Мы ў самай высокай ступені абараняем нашых карыстальнікаў і іх даныя. Карыстальнікі могуць і не заўважаць нашы захады па забеспячэнні іх бяспекі і канфідэнцыяльнасці, але мы ведаем, што яны іх цэняць.

Каманда распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння Psiphon імкнецца прадаставіць найлепшыя, найхутчэйшыя, найпрасцейшыя і найбольш адкрытыя шляхі абыходу абмежаванняў. Мы таксама вывучаем новыя сферы, дзе наш досвед даможа абараніць, узмацніць і зрабіць карыстальнікаў па ўсім свеце больш свабоднымі.

Дзейнасць і інфармацыйная падтрымка

У нас заключаны кантракты з шэрагам кампаній, ад буйных міжнародных вяшчальнікаў да невялікіх праваабарончых арганізацый, якія дзейнічаюць толькі ў сваіх краінах. Наша каманда па дзейнасці і інфармацыйнай падтрымцы збірае справаздачы, якія паказваюць, як шмат людзей карыстаюцца Psiphon дзякуючы кампаніям па распаўсюдзе. Яны даследуюць тэндэнцыі і адсочваюць падзеі, якія могуць паўплываць на свабодную плынь інфармацыі ў інтэрнэце.

Партнёрствы

Psiphon працуе ў цесным кантакце з рознымі групамі, каб забяспечыць падтрымку і кансультацыі для людзей, якія карыстаюцца Psiphon, дзе б яны не былі. Наша праграмнае забеспячэнне перакладзена на 15 моў, прычым мы дадаем новыя мовы для нашых прадуктаў дзякуючы Transifex у рамках дзейнасці Лабараторыі лакалізацыі.

Сувязь з намі

Вы можаце звязацца з Psiphon, адправіўшы нам ліст на адрас:

info@psiphon.ca

Атрымаць апошнюю інфармацыю пра Psiphon

Далучыцеся да спісу нашых рассылак: