Бюлетэні канфідэнцыяльнасці

Наша стандартная практыка збору даных апісаная ў FAQ (Тыповых пытаннях). Кожны раз, калі нам неабходна часова змяніць (павялічыць) наш збор даных, мы будзем апісваць тут тое, што мы робім і які ад гэтага можа быць эфект.

01.06.2015: Абнаўленне палітыкі канфідэнцыяльнасці

Што мы робім
Мы робім абнаўленне нашай Палітыкі канфідэнцыяльнасці. У прыватнасці, мы дадаем туды адказ на тыповае пытанне, "Якую інфармацыю збірае Psiphon?".
Навошта мы гэта робім
Старонка Палітыка канфідэнцыяльнасці цяпер адзінае месца з інфармацыяй пра палітыку канфідэнцыяльнасці і збору дадзеных Psiphon. Старонка была абноўленая, каб адлюстраваць выкарыстанне рэкламы, аналітыкі і вядзенне журналу для некаторых з нашых вэб-сайтаў.
Калі мы гэта робім
Яна дзейнічае прынамсі да 01.06.2015T00:00Z.

17.04.2014: Уключыць S3 bucket logging (журнал доступу для "вядра")

Што мы робім
Мы ўключаем вядзенне журнала доступу да "вядра" (г.зн. кантэйнеру для захавання) аднаго вэб-сайту, Amazon S3. (Па тэхнічных прычынах мы маем дзясяткі копіяў вэб-сайта ў розных вёдрах S3.)
Навошта мы гэта робім
Мы робім гэта, каб вызначыць, колькі разоў адбываецца доступ да «спісу аддаленага сервера», які захоўваецца ў вядры. Гэта дапамагае нам атрымаць уяўленне аб тым, у якой колькасці карыстальнікаў не атрымліваецца падлучыцца.
Калі мы гэта робім
Вядзенне журнала будзе ўключанае з 17.04.2014T15:00Z па 18.04.2014T15:00Z.
Якія даныя пра карыстальніка будуць збірацца
Журнал будзе збіраць IP-адрасы, агенты карыстальнікаў і пазнакі часу доступу толькі да гэтага аднаго вэб-сайту. Пры апрацоўцы даных мы атрымаем колькасць карыстальнікаў паводле геаграфічнага рэгіёну, якія мелі доступ да канкрэтнага файла.
Як доўга гэтыя даныя будуць утрымлівацца
Даныя будуць захрўвацца не больш за адзін тыдзень. Мы будзем весці ўлік колькасці карыстальнікаў нашмат даўжэй - магчыма, увесь час.
Якую колькасць карыстальнікаў гэта закране
Мы яшчэ дакладна не ведаем якую колькасць карыстальнікаў гэта закране (менавіта таму мы гэта робім), але мы прыпускаем, што размова ідзе пра менш, чым 10000 карыстальнікаў.
Хто па-за Psiphon Inc. зможа бачыць гэтыя даныя
Журналы доступу таксама будзе захоўвацца ў вядры Amazon S3, так што Amazon будзе мець доступ да запісаў. (Паколькі Amazon абслугоўвае гэтыя файлы, яны ўжо зараз могуць атрымаць доступ да гэтай інфармацыі.)